27.11.2016 / Te igitur

Ad orientem: у чаканні прыходзячага Пана🕑 1 хвілін


Прыйшоў дзень Д, які кардынал Рабэр Сара, заахвочваючы да ўвядзення літургічнай паставы ad orientem, палічыў найбольш адпаведным для таго, каб з пастырскай разважлівасцю і пасля адпаведнай катэхезы звярнуцца ў накірунку Пана, Які абяцаў вярнуцца з Усходу.

На жаль, найбольш цёпла гэтую прапанову сустрэў афіцыйны Ватыкан, які паспяшаўся яе абвергнуць і нават крыху больш, а пра шырокую падтрымку святароў і біскупаў мы дагэтуль не чулі. Аднак жа апошнія здарэнні паказваюць, што папулярнасць — не галоўнае, і калі справу падтрымліваюць толькі чатыры біскупы, гэта не азначае, што яна кепская і не вартая разважання.

Так і ў гэтым выпадку. Па-першае, тэарэтычна, мы маем перад сабою яшчэ безліч першых нядзеляў Адвэнту, і сёння, можна спадзявацца, не апошняя. Па-другое, хтосьці, можа, як раз у гэты момант рыхтуе “адпаведную катэхезу” і складае яе ў стол да лепшых часоў. Таму гэтую справу асвятляць далей будзем, каб падтрымаць тую самую пастырскую разважлівасць і смеласць, і, можа, акажацца, што не марна кардынал прэфект за свае словы пакутаваў і пакутуе.

Гэтае відэа пра паставу ad orientem падрыхтаваў спадар Габрыэль Кастыльё (вы можаце пабачыць яго ў некаторых фрагментах) для канала True Faith TV на Фэйсбуку, дзе яно сабрала 26 тыс. лайкаў і больш за 2,5 тыс. каментарыяў. Беларускія субтытры можна ўключыць, націснуўшы адпаведную кнопку на ніжняй панэлі.

Пакінуць каментар

Scroll Up