На некаторых з 45 падпісантаў ліста з просьбай аб праясненні аказваецца ціск

priest-mini

29 верасня 2016 года (LifeSiteNews) — Некаторыя з навукоўцаў, якія даслалі заклік 218 кардыналам і патрыярхам, знаходзяцца пад ціскам з-за сваёй просьбы прадпрыняць карэктавальныя меры і праясніць “некалькі сцвярджэнняў, якія можна зразумець у сэнсе, супярэчным з каталіцкай верай і мараллю” ў Amoris Laetitia.

Некалькі тыдняў таму з’явіўся ліст Папы Францішка, у якім выказвалася падтрымка Святога Айца біскупам пастырскага рэгіёна Буэнас-Айрэса (Аргентына): іншых інтэрпрэтацый Amoris Laetitia няма, што азначае дазвол удзялення Святой Камуніі разведзеным і паўторна жанатым каталікам у некаторых выпадках.

Многія з падпісантаў навуковага звароту застаюцца ананімнымі дзеля абароны сваёй рэпутацыі і месцаў працы. Аднак некаторыя ўсё ж адчуваюць ціск за сваю спробу застацца вернымі вучэнню і традыцыі Касцёла.

LifeSiteNews атрымаў інфармацыю, якую пацвердзілі некалькі падпісантаў, уключна з прэс-сакратаром д-рам Джозэфам Шоу (Joseph Shaw), што адзін з падпісаных, сусветна вядомы чалавек, страціў працу дырэктара па акадэмічных пытаннях у Пантыфікальным універсітэце.

Іншы атрымаў пагрозы з боку біскупа, што ягоны акадэмічны суботні год будзе адменены, але знайшоў іншага біскупа, які згадзіўся дазволіць яму распачаць працэс інкардынацыі ў сваю дыяцэзію.

Яшчэ аднаму падпісанту было забаронена публічна прамаўляць наконт Amoris Laetitia, а яшчэ аднаму казалі адклікаць свой подпіс.

Пэўны кардынал націскаў на аднаго з падпісантаў, каб той прыбраў ягонае імя.

З усяго гэтага можна зрабіць дзве ясныя высновы: па-першае, на многіх пацярпелых аказваюць ціск не інстытуты, а высокія асобы сярод іерархіі. Па-другое, дакумент навукоўцаў адкрыў дыскусію ў шырокай публічнай прасторы і даў пачатак аналагічным патрабаванням з боку індывідуальных асобаў і групаў асоб.

У ранейшым інтэрв’ю адносна намераў закліка Шоу растлумачыў: “Мы спадзяемся, што, просячы нашага Святога Айца аб рашучым асуджэнні гэтых памылак, мы можам дапамагчы сцішыць замяшанне, якое Amoris Laetitia пасеяла сярод пастыраў і свецкіх вернікаў. Бо гэтае замяшанне можа быць эфектыўна рассеяна толькі шляхам адназначнага пацвярджэння сапраўднага каталіцкага вучэння Наступнікам Пятра”.

Адносна пераследу падпісантаў Шоу сказаў сайту LifeSiteNews наступнае: “Смутна чуць, што людзі, асабліва клерыкі, пакутуюць з-за таго, што падпісалі гэты ліст. Усё ж гэта быў прыватны ліст да пралатаў, які без злосці і абвінавачванняў выказваў просьбу аб праясненні пытанняў, аб’ектыўныя тэалагічныя цяжкасці якіх прызнаюцца прадстаўнікамі ўсяго спектру меркаванняў. Асабліва шкада бачыць каталікоў на ўладных пасадах, якія лічаць сябе прыхільнікамі Святога Айца і не проста ігнаруюць яго пастаянныя заклікі да бясстрашнай і аб’ектыўнай дыскусіі, але і актыўна імкнуцца яе стрымаць”.


Аўтар: Jan Bentz
Крыніца: LifeSiteNews
Ілюстрацыйнае фота: Fr Lawrence Lew, O.P. (CC BY-NC-ND)

Тэкст перакладзены з англійскага арыгінала і перадрукаваны з дазволу рэдакцыі LifeSiteNews.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: