Канцэрты ў касцёлах Улацлаўскай дыяцэзіі

Bp-Mering-mini

Улацлавак, 23.06.2016
L.dz. 736/2016

Распараджэнне Біскупа Улацлаўскага наконт арганізацыі канцэртаў у касцёлах Улацлаўскай дыяцэзіі

Шматлікія надужыванні, якія паўтараюцца ў апошнім часе і заключаюцца ў выкарыстанні святыняў для несакральных мэтаў, прымушаюць Мяне нагадаць святарам-пробашчам і рэктарам святыняў пра пастанаўленні Канстытуцыі пра літургію Другога Ватыканскага сабору, інструкцыі “Musicam Sacram” ад 5.09.1967, інструкцыі Кангрэгацыі Божага культу “Канцэрты ў касцёлах” ад 5.11.1987, а таксама пра прадпісанні Кодэкса кананічнага права, кан. 1210. Нішто свецкае не павінна мець месца ў нашых святынях. Не будзем сябе ашукваць, мы не дасягнем нашых вернікаў праз музыку, якая не мае рэлігійнага натхнення, нават калі яна напісана выбітнымі кампазітарамі. У нашых месцах ёсць шмат канцэртных залаў, розных культурных цэнтраў ці пажарных станцый, дзе можна арганізаваць канцэрты і тэатральныя прадстаўленні. Абапіраючыся на ўзгаданыя інструкцыі Магістэрыя Касцёла, даю душпастырам наступныя правілы, якія датычацца арганізацыі канцэртаў у святынях Улацлаўскай дыяцэзіі:

1. З тэматычнага пункту гледжання, канцэрты ў касцёлах павінны прадстаўляць перадусім рэлігійную музыку. Дапускаюцца канцэрты сур’ёзнай музыкі, але пасля атрымання згоды Ардынарыя, якому пробашчы ці рэктары касцёлаў павінны ў акрэслены тэрмін падаць пісьмовую заяву, пазначаючы дату і праграму канцэрта.

2. Няма патрэбы звяртацца з просьбай аб дазволе на арганныя канцэрты, канцэрты калядных і велікапосных спеваў і г. д.

3. Уваход на канцэрты ў касцёле павінен быць цалкам свабодны і бясплатны. Збор сродкаў на супольныя і дабрачынныя мэты можа быць арганізаваны толькі з дазволу дыяцэзіяльнай курыі.

4. Адзенне і захоўванне як выканаўцаў, так і слухачоў, павінны адпавядаць сакральнаму характару святыні.

5. Найсвяцейшы Сакрамэнт, па меры магчымасцяў, мусіць захоўвацца ў прылеглай капліцы ці іншым бяспечным і адпаведна абсталяваным месцы.

6. Арганізатары канцэрта павінны пісьмова ўзяць на сябе абавязацельствы, якія датычыцца грамадзянскай адказнасці, пакрыцця выдаткаў на ўпарадкаванне будынка і кампенсацыю магчымай шкоды, а таксама забеспячэння поўнай бяспекі ў паразуменні з пажарнай аховай і медыцынскімі службамі. Інакш менавіта парафія панясе адказнасць, калі здарыцца нейкі выпадак, што сёння не рэдкасць.

7. Нагадваю таксама пра поўную забарону ўжывання дронаў у святынях і годным служэнні святой Імшы, шлюбных ці пахавальных літургій. Наша літургія прыгожая і багатая, дастаткова служыць яе годна, з падрыхтоўкай і належнай адданасцю. А ўсялякія дзівы, пошук воплескаў і арыгінальнасці, выкананне нелітургічных — свецкіх — твораў забаронены (напрыклад, спеў на пахаванне прыгожай і задуменнай песні Мячыслава Фога “Serce Matki” непрымальнае, таксама як і песні Леанарда Коэна “Аллелюя” — на шлюбе, альбо іншых песень).

Касцёл заўсёды выказваў зацікаўленасць у музычным мастацтве. Скарбонка сакральнай музыкі застаецца сведкам унёску хрысціянскай веры ў развіццё людской культуры; стварэнне ў касцёлах атмасферы прыгажосці і медытацыі мусіць палегчыць не толькі адпаведнае ўспрыманне сакральнай музыкі, але таксама спрыяць адкрыццю на духоўныя каштоўнасці асобаў, якія застаюцца далёка ад Касцёла.

Таму нагадваю вышэйазначанае, прашу захоўваць найвышэйшую павагу да святасці будынкаў, якія адлюстроўваюць нашую тысячагадовую пабожнасць і хрысціянскую культуру.

+ Веслаў Мерынг, біскуп ўлацлаўскі

кс. Артур Няміра, канцлер курыі


Крыніца: Breviarium
Герб біскупа: SajoR, CC BY-SA

Пераклад дакумента зроблены з польскай мовы.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: