Паведамленне генеральнага настаяцеля SSPX

Bp-Fellay-mini

Напрыканцы спаткання настаяцеляў Супольнасці святога Пія Х, якое праводзілася ў Швейцарыі з 25 па 28 чэрвеня, генеральны настаяцель выдаў наступнае паведамленне:

Асноўнай мэтай Супольнасці святога Пія Х з’яўляецца фармацыя святароў, неабходная ўмова аднаўлення Касцёла і адраджэння грамадства.

1. Сярод вялікага і балючага замяшання, якое на дадзены момант пануе ў Касцёле, абвяшчэнне каталіцкага вучэння патрабуе асуджэння памылак, якія ў яго трапілі і якія, на жаль, падтрымліваюцца вялікай колькасцю пастыраў, уключна з самім Папам.

2. Супольнасць святога Пія Х у межах цяперашняй сітуацыі сур’ёзнай неабходнасці, якая дае ёй права і абавязак аказваць духоўную дапамогу душам, якія да яе звяртаюцца, не шукае найперш кананічнага прызнання, на якое яна мае права як каталіцкая справа. Супольнасць мае толькі адно жаданне: верна несці святло Традыцыі двух тысячагоддзяў, якое паказвае адзіны шлях, якім трэба ісці ў гэты час цемры, калі ў такой супольнасці, як Касцёл, культ чалавека замяняе пакланенне Богу.

3. “Аднаўленне ўсяго ў Хрысце”, якое планаваў святы Пій Х, наследуючы святога Паўла (пар. Эф. 1:10), не можа адбыцца без падтрымкі Папы, які канкрэтна схіляецца да вяртання да Святой Традыцыі. Чакаючы гэтага шчаслівага дня, Супольнасць святога Пія Х мае намер падвоіць свае намаганні для ўстанаўлення і пашырэння сацыяльнага валадарства нашага Пана Езуса Хрыста тымі сродкамі, якія дае ёй Божы Провід.

4. Супольнасць святога Пія Х моліцца і ахвяруе пакуты за Папу, каб ён меў моц абвяшчаць каталіцкую веру і мараль у сваёй паўнаце. Гэтым спосабам мы прыспешым трыумф Беззаганнага Сэрца Марыі, якога мы настойліва жадаем, прыбліжаючыся да стогадовага юбілею аб’яўленняў у Фаціме.

БІскуп Бернар Феле, генеральны настаяцель Супольнасці святога Пія Х
Экон, 29 чэрвеня 2016 года
Свята святых Пятра і Паўла


Крыніца: DICI

 

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: