9. Паўстала ў XVI стагоддзі

mif9

Штодзённая назва надзвычайнай формы рымскага абраду “трыдэнцкая Імша”, на жаль, памылкова ўказвае на паходжанне гэтага абраду. Перад рэформай Імшу называлі проста рымская Імша. Пасля правядзення літургічнай рэформы і ўвядзення новага абраду св. Імшы з’явілася назва “трыдэнцкая Імша”, якая абазначыла абрад дарэформеннай святой Імшы. Але разам з гэтым тэрмінам з’явілася і адна няверная схема мыслення.

Часта проста кажуць аб тым, што як новая Імша была плёнам Другога Ватыканскага сабору, падобна і трыдэнцкая Імша была праектам Трыдэнцкага сабору. Гэта, аднак, глыбокае непаразуменне.

Галоўная частка трыдэнцкай Імшы — Канон — паўстала напэўна перад IV стагоддзем. У часы Папы Гелазія І (492—496) гэтая малітва ўжо была вядомая, а яе агульная форма захавалася і сёння. Папы ад V стагоддзя падкрэслівалі, што трэба больш шырока ўжываць Рымскі Канон, аргументуючы гэта яго паходжаннем ад св. Пятра. У XVI стагоддзі Трыдэнцкі сабор мусіў вырашыць праблему шматлікіх ерасяў, якія праніклі ў літургію пад уплывам рэфармацыі. Быў зацверджаны дэкрэт аб тым, што трэба захоўваць, а чаго пазбягаць у цэлебрацыі Імшы. Таксама гэты дэкрэт устанаўліваў еднасць абраду Імшы для ўсяго Касцёла. На апошнім пасяджэнні Сабору гэтую справу даручылі Папу. Ці быў тады складзены новы абрад святой Імшы?

Кардынал Ратцынгер так апісвае тое, што зрабіў тагачасны Папа: “Пій V загадаў перарабіць існуючы рымскі імшал, як ужо адбывалася ў шматвекавой гісторыі. Шмат яго наступнікаў зноў перарабляла гэты імшал, ніколі не супрацьпастаўляючы адзін імшал другому”. Заўсёды мова ішла пра нейкі пастаянны працэс, які закладваў развіццё і ачышчэнне, у якім сама працягласць ніколі не перарывалася. Імшал Пія V як такі не існуе. Існуе толькі пераробка, якую загадаў зрабіць Пій V, як адзін са слупоў доўгага працэсу гістарычнага развіцця. Пасля Сабору ў Трыдэнце адбылося нешта іншае. Умяшанне рэфармацыі адбілася перадусім на метадах літургічных рэформ. Спачатку побач не існавалі Каталіцкі Касцёл і Пратэстанцкі Касцёл. Падзел Касцёла праходзіў амаль што незаўважна і знайшоў свой найбольш выразны (з гістарычнага пункту гледжання) і уплывовы адбітак у зменах літургіі, якая лакальна выглядала па-рознаму, так што вельмі цяжка было вызначыць мяжу паміж каталіцкай літургіяй і ўжо не каталіцкай. У сітуацыі гэтай блытаніны з-за адсутнасці звязнага літургічнага заканадаўства і існуючага літургічнага плюралізму Папа вырашыў, што Missale Romanum, альбо імшал горада Рыма, як напэўна каталіцкі будзе абавязваць там, дзе ўжываныя літургічныя формы не маглі даказаць прынамсі дзвесцігадовую традыцыю” (Moje życie, Częstochowa 1998, с. 131-132).

Калі параўнаць Рымскі імшал перад Трыдэнцкім саборам і той, які наказаў увесці св. Пій V, то змены былі такія невялікія, што свецкі чалавек мог іх не заўважыць. Абрады практычна не змяніліся. Тэксты былі ўпарадкаваныя, а найбольшай навіной быў факт, што з той пары Імшалы, друкаваныя ў Рыме, павінны былі быць прынятыя ва ўсім свеце.


Аўтар: кс. Гжэгаж Снядах IBP
Крыніца: http://mityomszytrydenckiej.blogspot.com.by/2009/02/powstaa-w-xvi-wieku-na-soborze.html
Фота: Landahlauts (Flickr, CC BY-NC-SA)

Пераклад здзейснены з польскага арыгіналу і размешчаны з дазволу аўтара. Больш разбураных міфаў пра Трыдэнцкую Імшу можна знайсці ў кнізе аўтара “Msza Święta trydencka. Mity i prawda. Apologetyka starej Mszy Świętej dla początkujących”.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: