mif4

Падчас Другога Ватыканскага сабору Касцёл заклікаў вернікаў да так званага дзейснага ўдзелу ў літургіі (participatio actuosa). Мала хто разумее, што гэты “актыўны ўдзел” не азначае механічна ўставаць, сядаць, кленчыць, адказваць, круціць імшалік, разумець усё, што чытае ксёндз (як шмат хто памылкова лічыць), але перадусім азначае глыбокае ўключэнне ўласнай душы ў літургічную таямніцу.

Кардынал Ёзаф Ратцынгер прысвяціў цэлы раздзел сваёй кнігі Дух літургіі гэтаму пытанню. Вынік такі, што “сапраўднае літургічнае дзеянне, у якім усе мы павінны прымаць удзел, з’яўляецца дзеяннем самога Бога”. Ці можна тады сказаць, што Імша ў надзвычайнай форме не дазваляе актыўна ўдзельнічаць? Зусім наадварот. Дзякуючы паставе святара, цішыні Канону і багаццю жэстаў і знакаў большасць асобаў, якія ўдзельнічаюць у старой Імшы, адкрываюць, што менавіта надзвычайная форма дазваляе лепей уключацца ў літургічную таямніцу.

Больш за тое, бачачы ахвоту вернікаў, каб цэлебрацыя святой Імшы ў класічным абрадзе ўвогуле магла адбыцца, магу смела сказаць, што гэтая ахвота часта на галаву пераўзыходзіць уключэнне той ці іншай парафіі. Не кажу ўжо пра літургічную службу, якіая вымагае значна большага ўдзелу і з’яўляецца сапраўдным майстэрствам — ars serviendi.

Нарэшце, трэба памятаць, што літургія парадаксальна скіравана не да людзей, а да Бога. Гэта яму мы аддаем хвалу, складаючы дасканалую і чыстую ахвяру. Мы толькі ўдзельнічаем у акце культу. Не мусім усяго разумець, бо і так разуменне гэтых рэчаў пераўзыходзіць прыродныя здольнасці чалавечага розуму.


Аўтар: кс. Гжэгаж Снядах IBP
Крыніца: http://mityomszytrydenckiej.blogspot.com.by/2009/02/nie-mozna-aktywnie-uczestniczyc.html
Фота: Joseph Shaw (Flickr, CC BY-NC-SA)

Пераклад здзейснены з польскага арыгіналу і размешчаны з дазволу аўтара. Больш разбураных міфаў пра Трыдэнцкую Імшу можна знайсці ў кнізе аўтара “Msza Święta trydencka. Mity i prawda. Apologetyka starej Mszy Świętej dla początkujących”.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментар