mif3

Кожная святая Імша заўсёды з’яўляецца публічным культам Касцёла і ніколі не можа быць да якой-небудь групы. Падобна і Імша ў надзвычайнай форме рымскага абраду, альбо трыдэнцкая Імша. Гэта праўда, што на такіх Імшах прысутнічае больш людзей з вышэйшай адукацыяй. Прычына гэтага хутчэй у тым, што трыдэнцкая Імша мае малую даступнасць. Зазвычай такія Імшы знаходзяць тыя, хто шукае большых тэалагічных ведаў у інтэрнэце, альбо людзі, якія хочуць свядома развіць сваё духоўнае жыццё. Аднак нельга сказаць, што гэта Імша для інтэлігенцыі і эліты. Зусім наадварот. На працягу больш, чым дзесяці стагоддзяў, менавіта гэтым абрадам Касцёл распаўсюджваў Евангелле на ўвесь свет для самых простых людзей на ўсіх кантынентах. Менавіта на гэтым абрадзе выхоўваліся нашыя дзяды з усіх грамадскіх пластоў, ніколі не маючы сумневаў, што менавіта гэта іх Імша.

Трыдэнцкая Імша таксама не з’яўляецца найбольш любімай Імшой святароў-літургістаў. Стары рытуал вельмі дакладна кадыфікаваны, таму ў ім няма месца для аніякай літургічнай крэатыўнасці. Гэта хутчэй у новым абрадзе Імшы прысутнічае прастора, дзе літургісты могуць выказацца праз праектаванне цэлебрацыі, выкарыстоўваючы розныя даступныя опцыі.

Каталіцкі Касцёл адкрыты для ўсіх, супольнасці каталіцкай традыцыі — таксама. Ты студэнт? Вельмі добра, прыходзь да нас. Маладая сям’я? Запрашаем. Сталага ўзросту? Таксама добра. Восень жыцця? Чаму не. Дзеці? Глядзі “маладая сям’я” і гэтак далей. Трыдэнцкая Імша адкрытая для ўсіх, хто прагне паглыбіць сваё духоўнае жыццё.


Аўтар: кс. Гжэгаж Снядах IBP
Крыніца: http://mityomszytrydenckiej.blogspot.com.by/2009/02/to-msza-dla-elit-inteligencji-i.html
Фота: Catholic Church England and Wales (Flickr, CC BY-NC-SA)

Пераклад здзейснены з польскага арыгіналу і размешчаны з дазволу аўтара. Больш разбураных міфаў пра Трыдэнцкую Імшу можна знайсці ў кнізе аўтара “Msza Święta trydencka. Mity i prawda. Apologetyka starej Mszy Świętej dla początkujących”.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментар