1. Разбурае еднасць Касцёла

mif1

Цэлебрацыя традыцыйнай лацінскай Імшы не толькі не парушае еднасці ў Касцёле, але аб’ядноўвае яго.

Найперш паглядзім на гэтую справу з эсхаталагічнага пункту гледжання. Касцёл — гэта таксама святыя і душы, церпячыя ў чыстцы. Большасць святых Каталіцкага Касцёла ўдзельнічала ў Імшы, якую цяпер называюць надзвычайнай формай рымскага абраду. Удзельнічаючы ў такой Імшы, мы ўдзельнічаем у Найсвяцейшай Ахвяры, складзенай у абрадзе нашых дзядоў і продкаў. Мы яднаемся з Касцёлам папярэдніх стагоддзяў.

Ёсць таксама і тыя, хто кажа, што Касцёл не можа мець некалькі абрадаў. Аднак у Касцёле заўсёды існавала шмат абрадаў, як усходніх, так і заходніх. Ніколі не рабілася праблемы з таго, што дамініканцы служаць Імшу ў сваім уласным абрадзе. Уніі далучалі да Касцёла цэлыя дыяцэзіі, якія карысталіся ўсходнімі абрадамі, і гэта заўсёды лічылася аргументам на карысць еднасці Касцёла. Чаму тады наяўнасць трыдэнцкага абраду павінна ўспрымацца як элемент, які разбурае еднасць Касцёла?

Аднак звернемся менавіта да лацінскага Касцёла. Ці зараз існуе адзінства абраду? Новы абрад мае столькі опцый у рубрыках, што людзі, якія выязджаюць за мяжу, часта не могуць паверыць, што Імша, у якой удзельнічаюць, служыцца ў тым самым абрадзе, што і Імша ў іх роднай парафіі. Менавіта старэйшая форма рымскага абраду яднае Касцёл. Дакладныя рубрыкі і лацінская мова прыводзяць да таго, што Імша служыцца аднолькава ва ўсіх краінах свету. Замежныя святары могуць без праблем самастойна служыць трыдэнцкую Імшу ў Польшчы, а калі на Імшы няма казання, то вернікі нават не заўважаць, што ксёндз не паляк.

Перад выданнем Summorum Pontificum былі таксама асцярогі, што ўвядзенне старой Імшы справакуе нейкія падзелы сярод вернікаў унутры парафій. Сам Папа Бенедыкт XVI просіць біскупаў падсумаваць такія выпадкі на працягу трох гадоў пасля пачатку дзеяння гэтага Апостальскага паслання. Не ведаю, што біскупы адкажуць Папу, але да сённяшняга дня я не чуў ні пра адзін выпадак, каб увядзенне трыдэнцкай Імшы ў парафіі прывяло да якой-небудзь напружанасці сярод вернікаў. Наадварот, напружанасць хутчэй памяншалася: дзякуючы старой Імшы, шмат парафіян можа мацней яднацца са сваёй парафіяй.


Аўтар: кс. Гжэгаж Снядах IBP
Крыніцаhttp://mityomszytrydenckiej.blogspot.com.by/2009/02/rozbija-jednosc-koscioa-katolickiego.html
Фота: Greater Boston Tridentine (Flickr, CC BY-NC)

Пераклад здзейснены з польскага арыгіналу і размешчаны з дазволу аўтара. Больш разбураных міфаў пра Трыдэнцкую Імшу можна знайсці ў кнізе аўтара “Msza Święta trydencka. Mity i prawda. Apologetyka starej Mszy Świętej dla początkujących”.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: